Веласіпед
Аматарскі веласпорт, брэвэты, вела-падарожжы і ўсё пра жыццё з двума коламі.
Нататка
З восені пачаў пакрысе рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200 км і больш за адведзены час), і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
Нататка
Ранішні MDP Style Выбраўся сёння трошкі пракаціцца раніцай па маршруту Minsk Dawn Patrol — гэтым разам шасэйны варыянт на 40 кіламетраў. Ехаў не ў такую рань, як звычайна хлопцы і дзяўчаты (старт а 5:40), трошкі пазней. Без горачак і ветру не абышлося, але я асабліва і не спяшаўся.
Нататка
Даўно мяне тут не было, але пакуль лета — лаўлю кожную магчымасць пакаціцца 🚴, пакуль надвор'е дазваляе. [Маршрут на Strava](https://www.strava.com/activities/15107359646)
Нататка
Праехаў перад працай 40 кіламетраў сапраўднага гравела ад [Minsk Dawn Patrol](https://t.me/vandrovarny/95). Было цікава, весела і вельмі прыгожа.
Нататка
Ладна, AI маладзец. Зрабіў мне сайт, які выглядае даволі прыстойна і нават працуе без хібаў. Маім запытам было зрабіць зручны пошукавік для брэветаў па Беларусі на бягучы сезон. Скончыліся бясплатныя токены, таму працягваць давядзецца ўжо самастойна і ўласнымі рукамі. Успомнілася, як некалькі год таму была мода на генератары праектаў для фронтэнду. Вось гэта такі генератар на стэроідах, які робіць 50–80% рознай дробязі, а ты дапісваеш ужо асноўную бізнэс-логіку. Ідэальны сімбіёз. [bolt.new](https://bolt.new)
Нататка
Пакрысе пачынаю вяртацца ў сваё вела-жыццё 🚴, таму фота-галерэя на тэлефоне пачала напаўняцца з падвышанай хуткасцю. Каб не мяшаць змест і не блытаць алгарытмы, вырашыў зрабіць асобныя ад Тэхнабеларуса акаунты для публікацыі матэрыялаў з паездак, відэа пра веласіпеды і іншага.
Нататка
**Вандровар — вела-падарожжы і не толькі** Сёння раніцай, прадзёршы вочы ў 4 гадзіны, выбраўся на адну з такіх паездак. Мэтай было паглядзець на 600-гадовы дуб, што ў вёсцы Карпілаўка, пабоўтацца па лесе, а заадно і патрэніравацца перад наступнай, ужо спартыўнай паездкай — брэветам на 200 кіламетраў. Стараўся здымаць паездку на відэа, таму думаю, нешта атрымаецца зманціраваць і выкласці на YouTube. [YouTube](https://www.youtube.com/@vandrovar) | [Telegram](https://t.me/vandrovarny) | [Strava](https://www.strava.com/athletes/vandrovar) | [Komoot](https://www.komoot.com/user/4110270402623)
Нататка
Некалькі даволі старых фота ў дадатак да допісу пра веламатарства. Архіў з першых брэветаў і вела-прыгодаў.