~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Тэма
• 11 матэрыялаў

Гісторыя ІТ

Цікавыя гістарычныя факты і паходжанне тэхналогій, пратаколаў і стандартаў, якімі мы карыстаемся кожны дзень.

6 кастрычніка 2025 г.•Нататка

Нататка

Беларуская мова ў занядбанні, кажаце? А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал? Віталь Аляхновіч там «Усё пра ўсё» выкупіў. Я ў шоку, добрым, але ў шоку.

21 лютага 2025 г.•Нататка

Нататка

А вы ведалі, што над вялікай літарай «І» кропка не ставіцца толькі ў выпадку друкаванага тэксту, а калі ж пісаць рукамі — то кропка абавязковая? Між тым гэта ў законе напісана! З Днём роднай мовы!

12 снежня 2024 г.•Нататка

Нататка

YouTube выключыў манетызацыю для беларусаў. З сервісаў, якія яшчэ хоць неяк працуюць, застаўся толькі Patreon. Выглядае кампрамісным рашэннем на бягучы момант, хоць і вельмі сумным.

30 ліпеня 2024 г.•Нататка

Нататка

**MY.GAMES прадае DonationAlerts і Boosty** MY.GAMES паведаміла аб продажы кампаніі CEBC і яе сервісаў DonationAlerts і Boosty. Яны ўвойдуць у склад групы кампаній, якая належыць заснавальніку Broadsmart Group — Паўлу Харанеку (Pavel Kharaneka). Паведамляецца, што гэта прадпрымальнік з Кіпра. Завяршыць куплю плануюць у трэцім квартале 2024 года, сума і ўмовы не раскрываюцца. Кампанія растлумачыла, што продаж гэтых актываў дазволіць ёй «цалкам засяродзіцца» на прыярытэтным бізнэсе — распрацоўцы і выданні гульняў.

26 ліпеня 2024 г.•Нататка

Нататка

**Stripe acquires Lemon Squeezy** І вось нешта не ведаю, радавацца ці не? Бо для індыхакераў з краін не першага свету гэта быў альтэрнатыўны варыянт прымаць грошы на сваіх сервісах, дзе не працуюць ані Stripe, ані PayPal. А такіх краін даволі шмат, нават без уліку асабліва таксічных. Да таго ж, Lemon Squeezy працуе ў фармаце merchant of record, што азначае, што яны бяруць на сябе ўсе задачы па апрацоўцы плацяжоў, падаткі, справаздачнасць і іншыя моманты з дакументамі. І для якога-небудзь мікра-SaaS праекта, які толькі-толькі пачынае свае першыя крокі, гэта выдатнае рашэнне. Цяпер жа невядома, ці будзе палітыка Stripe з іх частымі блакіроўкамі розных сервісаў пашырана і на кліентаў 🍋. Альтэрнатывы, вядома, ёсць, але LS былі аднымі з самых дэмакратычных да новых сервісаў і бадай самымі зручнымі адносна інтэграцый.

19 ліпеня 2024 г.•Нататка

Нататка

**Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі** Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі ў працы розных кампаній па ўсім свеце: авіякампаній, бальніц, банкаў і іншых. Адзін дэфектны файл драйвера паклаў мільёны кампутараў з Windows у сінім экране смерці. Кароткі навінавы разбор падзеі.

4 ліпеня 2024 г.•Нататка

Нататка

Давайце тут напішам вядомыя вам хуткагаворкі, каб трэніраваць дыкцыю. На рускай такіх вядома шмат, але ж беларуская мова адрозніваецца па маўленню.

25 чэрвеня 2024 г.•Нататка

Нататка

Бясплатная сістэма GPS каштуе каля $2 млн у дзень 🤯 Мы ўсе настолькі звыкліся з тым, што існуе GPS ці яе аналагі, што ўспрымаем гэта як належнае — як электрычнасць ці той жа інтэрнэт. Хаця тэхналогія ўпершыню з'явілася не так і даўно. Ваенная праграма пачалася ў 1973 годзе, а першы прататып спадарожніка быў запушчаны ў 1978-м. Але падтрымка сістэмы ў працоўным стане, кантроль і каліброўка спадарожнікаў патрабуе нямалых выдаткаў, якія ідуць з падаткаў амерыканскіх грамадзян. Для працы сістэмы патрэбны мінімум 24 спадарожнікі, максімальна можа быць 32, але звычайна працуе 31. За ўвесь час пабудавана 83 штукі: 31 зараз працуе, 4 зламаныя ці ў рэзерве, 41 скончылі працу, 2 страчаны падчас запускаў і адзін прататып не быў запушчаны ўвогуле. З ліпеня 2023 года 18 спадарожнікаў пачалі перадаваць сігнал L5, які дазваляе разлічваць звышдакладнае месцазнаходжанне да 30 сантыметраў. Да 2027 года плануецца такімі зрабіць усе 24 спадарожнікі. Цікава, што спачатку дакладнасць для цывільных была абмежавана на адзнацы 100 метраў — дзякуючы сістэме Selective Availability, якая спецыяльна пагаршала якасць сігналу. Абмежаванне было знята пасля катастрофы самалёта кампаніі Korean Air, які адхіліўся ад курса і быў збіты над тэрыторыяй Расіі (загінулі ўсе 269 пасажыраў). Відаць, прыбыткі ад падаткаў, якія генерыруюць кампаніі, што карыстаюцца GPS, перавышаюць выдаткі на абслугоўванне сістэмы, таму яна і застаецца бясплатнай для спажыўцоў. І яшчэ адзін цікавы момант: сістэма працуе ў адным напрамку — дасылае сігнал на прылады, але не мае адваротнага канала, каб ідэнтыфікаваць спажыўцоў і спагнаць з іх грошы за выкарыстанне 😁

16 мая 2024 г.•Нататка

Нататка

**Першая праграма кожнага праграміста** Заўсёды з чагосьці патрэбна пачынаць і праграмісты пачынаюць знаёмства з тэхналогіяй першай праграмай. І так павялося, што звычайна гэтая праграма — Hello World. Тлумачу, адкуль пайшло. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.

29 лютага 2024 г.•Нататка

Нататка

У Казахстане сёння цікава. Дзень будзе доўжыцца 25 гадзін, бо ўся краіна пераходзіць на іншую часавую зону.

29 студзеня 2024 г.•Нататка

Нататка

Bloomberg апублікавалі інтэрв'ю, дзе гаворыцца, што iOS 18 стане самым вялікім абнаўленнем аперацыйнай сістэмы за ўсю гісторыю Apple. Людзі пішуць: «Вы такога ніколі раней не бачылі! Ні што іншае, як рэвалюцыя! Вы зможаце змяніць колер праграмы Clock!»