~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Тэма
• 1 матэрыялаў

Матэматыка

Цікавыя матэматычныя факты, алгарытмы і феномены — для тых, хто хоча бачыць прыгажосць у лічбах.

5 лютага 2024 г.•Нататка

Нататка

Я не надта вялікі спецыяліст па вышэйшай матэматыцы — ва ўніверсітэце было лянота ёй займацца і прагульваў пары — але ж гэтая навука ўсё роўна мяне захапляе сваёй містычнасцю. І вось гэтым разам натрапіў на лік 6174, які акрамя як містыкай не назавеш. Лік 6174 — натуральны лік, на першы погляд нічым не адметны, пакуль не пачаць яго вывучаць. Вядомы пад назвай **пастаяннай Капрэкара**, па імені вынаходцы — індыйскага матэматыка. Вазьміце любы чатырохзначны лік, дзе выкарыстоўваецца як мінімум дзве розныя лічбы (пачатковыя нулі дазваляюцца). Расстаўце лічбы ў парадку змяншэння, а потым у парадку ўзрастання, каб атрымаць два чатырохзначныя лікі. Адніміце меншы ад большага. Паўтарайце. У выніку вы заўсёды дойдзеце да ліку 6174 не болей чым за 7 паўтораў. Напрыклад, для 1410 (год Грунвальдскай бітвы): ``` 4110 − 0114 = 3996 9963 − 3699 = 6264 6642 − 2466 = 4176 7641 − 1467 = 6174 7641 − 1467 = 6174 ← і так далей ``` Для трохзначных лікаў аналаг пастаяннай Капрэкара — лік 495. Для любога трохзначнага ліку без паўтораў лічбаў патрабуецца не болей шасці ітэрацый. Для двух-, пяці- і сямізначных лікаў нерухомых кропак пераўтварэння Капрэкара не існуе.