Прадукцыйнасць
Метады, інструменты і падыходы для эфектыўнай арганізацыі працы — PARA, Zero Inbox, Pomodoro і іншыя.
Нататка
Вечар разам з ChatGPT, і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя, і для звычайных людзей лепш зрабіць інтэрфейс.
Нататка
Выглядае, знайшоў прыблуду, каб публікаваць адначасова ў твітар, трэдс, мастадон і блускай. Бясплатна, з рэдактарам трэдаў і нават па раскладзе.
Нататка
Тэхналогіі без правадоў — крута, але ж як мяне задзяўбло адключэнне bluetooth-клавіятуры і доўгае падключэнне, калі яна вельмі патрэбна! Словамі проста не апісаць. Плюнуў і набыў usb-хаб і паўтыкаў правады назад.
Нататка
**Што за дэйлік і навошта ён айцішнікам** Хутка і зразумела тлумачу, што такое штодзённыя стэндапы (daily stand-up), навошта яны патрэбныя і як правільна іх праводзіць. Ідэальна для каманд, якія хочуць палепшыць узаемадзеянне і павысіць прадукцыйнасць. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.